Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2023

Народный праздник «Каляда прыйшла – весялосць прынесла!»

Па добрай традыцыі кожны год выхаванцы нашага Цэнтры дзіцячай творчасці развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў беларускае адзенне, у казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Так 14 студзеня 2023 года, у шосты дзень, прайшло святкаванне народнага свята «Каляда прыйшла – весялосць прынесла!».

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты
Прынеслі Каляды, зімовыя святы.
Прынеслі забавы, і жарты, і песні,
Загадкі, і гульні, і танцы і песні.
Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся
Калядныя святы ў нас пачаліся.

Зіма — час траскучых маразоў і цудаў. І адным з галоўных і ўрачыстых святаў гэтага перыяду з’яўляюцца Каляды.

Гаспадыні, да якіх выхаванцы патрапілі у госці, пазнаёмілі з народнымі абрадамі і звычаямі. Дзеці праспявалі калядныя песні, прынялі актыўны ўдзел у жартоўных віктарынах, займальных гульнях і стварэнні каляднай зоркі.

Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам Цэнтра, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народнага свята і гулянняў.

Фотографии смотрите в альбоме "Мероприятия 6 дня"

Усё дзейства суправаджалася непаўторнай атмасферай святочнай весялосці.