Вакальны ансамбль “Залатое птушаня”
Кіраўнік вакальнага ансамбля “Залатое птушаня” Галіна Мікалаеўна Гімбатава скончыла аддзяленне харавога дырыжыравання Мінскага інстытута культуры. У Цэнтры дзіцячай творчасці працуе з 1984 года. Таленавіты прафесіянал, з неверагоднай творчай інтуіцыяй і эстэтычным густам – Галіна Мікалаеўна стварыла калектыў, які вядомы і папулярны не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
У 2006 годзе за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі ўзнагароджана трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Вакальны ансамбль "Залатое птушаня" з’явіўся ў верасні 2004 года.
Ганаровае званне “ўзорны” было прысвоена ў 2009 годзе.
Аснову калектыву складаюць вучні ад 10 да 16 гадоў.
На сённяшні дзень ансамбль налічвае 10 чалавек.
Рэпертуар ансамбля складаецца з твораў беларускіх, расійскіх, украінскіх і іншых кампазітараў. Ен пастаянна папаўняецца і для кожнага новага састава выканаўцаў падбіраецца асабіста. Наяўнасць самых розных па характары твораў дазваляе складаць тэматычныя праграмы, з якімі калектыў з поспехам удзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах горада або выступае перад замежнымі гасцямі.
Ёсць у ансамбля і свае, “фірмовыя”, песні, па якіх яго пазнаюць слухачы: “Дзень добры сонцу!”, "Песня и ты", “Дорога детства”, “Lets my people go!”.
Дзякуючы таму, што з калектывам працуюць харэографы (спачатку А.К. Калянковіч, а цяпер А.К. Кавалевіч), песня ў выкананні ансамбля ўяўляе цэласны канцэртны нумар, да таго ж кожны ўдзельнік валодае яркай творчай індывідуальнасцю, што надае ансамблю сваеасаблівы каларыт.
Вакальны ансамбль “Залатое птушаня” – удзельнік і пераможца шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў і аглядаў-конкурсаў.
– Рэспубліканскі фестываль дзіцячай творчасці "Юныя таленты Беларусі”, НДААЛ “Зубраня” (2006 г.) – лаўрэат I ступені.
– Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці дзяцей "З памяццю ў сэрцы і надзеяй на будучыню" ў Мінску (2006) – лаўрэат II ступені.
– Рэспубліканскі агляд – конкурс маладзежных вакальных груп, салістаў агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання "Беларускiя зоркi", у Брэсце (2007 г.) – лаўрэат III ступені.
– Абласны фестываль эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці”, Брэст, 2008 – лаўрэат III ступені.
– Рэспубліканскі конкурс мастацтва “Вікторыя” ў Мінску (2009 г.) – лаўрэат II ступені.
– Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў “Я шаную цябе, Белая Русь” у Мінску (2009 г.) - лаўрэат III ступені.
– Абласны фестываль эстраднага мастацтва “Рытмы маладосці” ў Брэсце (2010 г.) – лаўрэат III ступені.
– Міжнародны фестываль-конкурс сцэнічнага мастацтва “Мы вместе” ў Мінску(2010 г) – лаўрэат III ступені.
– Абласны агляд-конкурс вакальна-харавой творчасці “Берасцейскія зоркі” ў Брэсце (2010 г.) – лаўрэат II ступені.
– Абласны агляд- конкурс эстраднай творчасці “Прывітанне, свет!” у Брэсце (2011 г.) – лаўрэат II ступені.
– Рэспубліканскі конкурс вакальнай творчасці НДААЦ “Зубраня” (2012) – лаўрэат III ступені.
– Абласны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” у Брэсце (2013 г.) – лаўрэат I ступені.
– Міжнародны фестываль “Волна идей» у Балгарыі (2013) – лаўрэат I ступені.
Многія выхаванцы Галіны Мікалаеўны працягваюць навучанне ў музычных установах рэспублікі, некаторыя – ўжо вядомыя сольныя выканаўцы.
Жэня Вярэніч, Хрысціна Збралевіч, Ганна Немец, Святлана Анішчанка, Андрэй Чарнавокі, Саша Пташац, Віка Даніловіч – сапраўдныя ўлюбёнцы публікі.
Спецыяльна для Сашы Пташаца славуты беларускі кампазітар Эдуард Зарыцкі напісаў 2 песні: “Перад бурай, снягамі”, “Сцяжынка юнацтва”.
Зарэкамендавала сябе перспектыўнай спявачкай на тэлепраектах “Поющие города” і “Академия талантов” Святлана Анішчанка.
Жэня Вярэніч стаў трэцім прызёрам другога сезона тэлеконкурса “Поющие города» , выступаў на тэлевізійнай праграме “Академия талантов”, прайшоў некалькі тураў украінскага тэлеконкурса “Х-фактор”.
Удзельніца тэлепраектаў “ХОРоШОУ” і “Академия талантов” Хрысціна Збралевіч працягвае сольную кар’еру ў Мінску.