Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2019

Адбыўся занальны агляд VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод»

Адбыўся занальны агляд дзіцячай народнай творчасці ў г. Пiнску, святы фальклорнага мастацтва ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці.

Кожны раён (горад) паказваў фальклорную праграму не больш за 40 хвілін згодна намінацыям, у якую ўваходзяць:

♦агляд індывідуальных выканаўцаў на старадаўніх музычных інструментах, ансамблевага выканальніцтва;
♦  агляд танцавальных пар (пераможцаў раённых этапаў), ансамбляў танца;
♦ агляд самабытных мясцовых дзіцячых абрадавых і пазаабрадавых гульняў, лічылак, казак, забаў, карагодаў каляндарнага цыклу, фальклорнага тэатра, батлеечных тэатраў, тэатр дэманстрацыі касцюма, аўтэнтычнага касцюма і рэканструкцыі касцюма позняга
перыяду свайго рэгіёна;
♦ агляд твораў у стылі фольк-мадэрн (касцюм, спевы, танец);
♦ агляд абрадавых і пазаабрадавых песень, ансамблевых спеваў;
♦ агляд традыцыйных страў Берасцейшчыны (абрадавая і
бытавая);
♦ агляд народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (прэзентацыя выставы, конкурс вырабаў).

Лунiцкi раён прадстаўлялi:

- Фальклорны узорны ансамбль “Сунічка”, ДУА “Яслі-сад-сярэдняя школа аг. Вулька-1” Лунінецкага раёна, кіраўнікі Калянковіч У.К. Калянковіч Л.І.;
Фальклорны гурт “Дзятлавіцкі падлесак , ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа” Лунінецкага раёна, кіраўнік  Брезіна Галіна Уладзіміраўна;
Фальклорны гурт “Жывіца”, ДУА “Лунінская яслі-сад-сярэдняя школа” Лунінецкага раёна, кіраўнік Лазько Ганна Якаўлеўна;
ДУА “Лунінская яслі-сад-сярэдняя школа” Лунінецкага раёна, кіраўнік Еўтух Ірына Антонаўна;
Аб’яднанне па інтарэсах “Спадчына”, ДУА “Багданаўская сярэдняя школа Лунінецкага района”, кіраўнік Ярмольчык Людміла Васільеўна;
Узорны ансамбль “Залатое птушаня”, ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца”, кіраўнік Гімбатава Галіна Мікалаеўна;
Трыа “Журавінка”, ДУА “Вялікачучавіцкая сярэдняя школа” Лунінецкага района, Курак Галіна Сцяпанаўна, педагог;
ДУА “Вялікачучавіцкая сярэдняя школа” Лунінецкага района, кіраўнік Гнедзька Сяргей Пятровіч - майстар –клас разьбы па дрэву;
Аб’яднанне па интарэсах “Залатая саломка”, ДУА “Цэнтр дзіцячай творчасці г.Мікашэвічы” Лунінецкага раёна, педагог дадатковай адукацыі Хвісцік Таццяна Вітальеўна - майстар-клас
- Кацярына Самчук i Анстасiя Дземiдовiч - выстава творчых работ ад Лунiнецкага раёна.



Заключныя імпрэзы VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» адбудуцца 18 мая 2019 г. у г. Пружаны.

Больш фотаздымкаў глядзiце ў альбоме "РАДАВОД 2019 "