Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.01.2015

"Казачны горад" Юлі Бусько

     Юля Бусько  жыве ў весцы Дзятлавічы.  Дзяўчынцы 8 гадоў, яна як і большасць яе аднагодкаў ходзіць у школу, любіць канікулы і лета.  А яшчэ яна вельмі любіць маляваць, таму разам з малодшай сястрычкай наведвае заняткі ў аб’днанні па інтарэсах “Чароўны пэндзлік”.  

     Вольга Цяльпук, кіраўнік аб’яднання адзначае: “Калі іншыя дзеці яе ўзросту больш перамалеўваюць чыесь малюнкі, то Юля, як сапраўдная мастачка,  заўсёды імкнецца рэалізаваць свае задумкі, або ўносіць ў заданне штось сваё”.  

     Дзяўчынка з задавальненнем удзельнічае ў розных конкурсах, прыняла  ўдзел ў Рэспубліканскім конкурсе дзіцячай творчасці “Арх-навацыя 2014”,  дзе атрымала дыплом III ступені за работу "Казачны горад".

     У казачным горадзе ўсе не так, як у сапраўднасці. Дрэвы растуць каранямі ў неба, а на дрэвах растуць замкі. У казачным горадзе  ліхтары з парасонамі, і можна гуляць па дахах і вежах.

 

                                                                                            Ганна ПАШКЕВІЧ