Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.02.2017

РМО педагогов дополнительного образования

Тэма: "Этнапедагагічныя падыходы ў выхаванні асобы: вывучэнне, далучэнне і творчае засваенне народнай спадчыны рэгіёна." Форма правядзення: педагагічная скарбонка. Праводзiла пасяджэнне Шохан В.Р., заг. аддзела па асн. дзейнасці ДУА «ЦДзТ г. Лунінца»

Пытанні для абмеркавання:

1. Этнапедагагічныя падыходы ў выхаванні асобы дзіцяці. (Шохан В.Р., заг. аддзела па асн. дзейнасці ДУА «ЦДзТ г. Лунінца»)

2. Практыка дзейнасці аб’яднання па інтарэсах фальклорнага накірунку па вывучэнні і адраджэнні традыцыйнай народнай культуры. З вопыту работы. (Калянковіч У.К., педагог дад. адукацыі ДУА «Яслі-сад сярэдняя школа аг. Вулька-1»)

3. Практыка дзейнасці аб’яднання па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладнога накірунку па вывучэнні і адраджэнні традыцыйнай народнай культуры. З вопыту работы. (Вароніч Уладзімір Вас., педагог дад. адукацыі ДУА «ЦДзТ г. Мікашэвічы»)

4. Народная гульня – першая прыступка да выхавання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей. (Філонік С.Л., культарганізатар ДУА «ЦДзТ г. Лунінца»)

5. Інтэрактыўная прэзентацыя выставы работ навучэнцаў «Ад бабулі – да матулі, ад матулі – да мяне».(Шохан В.Р., заг. аддзела па асн. дзейнасці ДУА «ЦДзТ г. Лунінца»)

Шохан Вольга Раманаўна, заг. аддзела па асн. дейнасці ДУА “ЦДзТ  г. Лунінца”, расказала пра этнапедагагічныя падыходы ў выхаванні асобы дзіцяці. У сваім выступленні адзначыла, што, нягледзячы на ўсталяваўшыйся  новы тып сацыяльна-культурнай структуры грамадства і замацаваўшуюся новую структуру сацыялізацыі дзяцей і моладзі,  неабходна далучаць дзяцей да нашага мінулага:  гісторыі, культуры, бо без мінулага няма і будучага. Арганізоўваць вывучэнне навучэнцамі генеалогіі свайго роду. 

Расказала пра спосабы асваення фальклорнага мастацтва, якія атрымалі развіццё ў нашай краіне, пра форму  інкультурацыі народнага мастацтва, якая ў сучасным жыцці прадстаўлена сістэмай свят і фестываляў у Беларусі.

Рэкамендавала педагогам дадатковай адукацыі  імкнуцца не парушаць законаў традыцыйнай культуры функцыяніравання (што патрабуе ведання гэтых законаў), шукаць адэкватныя натуральныя спосабы вядзення навучальнага працэсу, дэманстрацыі творчых здабыткаў; не разбураць вобразны строй, саблюдаць строгія эстэтычныя каноны ў адзенні, паводзінах.

    Калянковіч Уладзімір Каленікавіч, педагог дад. адукацыі ДУА «Яслі-сад сярэдняя школа аг. Вулька-1», расказаў, як у іх школе вырашаюць праблему аддалення маладога пакалення ад самабытнай культуры народа. Таксама распавёў  гісторыю ўзнікнення і развіцця ўзорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка”, пра перспектывы на будучае,  пра асаблівасці работы з фальклорным калектывам. 

 Адзначыў, што ў час экспедыцый разам з пошукам музычнага фальклору вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню і пошукам асаблівасцей мясцовага касцюма, які адрозніваецца характэрным узорам і колерам. Удзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка” выступаюць менавіта ў адзенні сваёй мясцовасці, чым захоўваюць і перадаюць непаўторнасць і самабытнасць сваёй малой радзімы. Для ўвагі прысутных былі прадстаўлены відэаматэрыялы і фотаматэрыялы выступленняў ансамбля на фестывале-конкурсе “Радавод”.

Вароніч Уладзімір Васільевіч, педагог дад. адукацыі ДУА «ЦДзТ г.Мікашэвічы», адзначыў актуальнасць і неабходнасць адраджэння нацыянальных традыцый, захавання народнай спадчыны беларускага народа. А сістэма дадатковай адукацыі мае магчымасць уплываць на падсвядомасць вучняў нябачным для іх спосабам. Расказаў пра цікавыя для дзяцей формы работы па вывучэнню самабытнай культуры свайго рэгіёна і яго гісторыі: экспедыцыі, сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы, падарожжа па раёну, інтэрв’ю са знакамітымі людзьмі. Рэкамендаваў для падтрымкі інтарэса дзяцей пры вывучэнні нацыянальнай культуры і адраджэнні традыцый неабходна выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання.

Філонік Святлана Леанідаўна, культарганізатар ДУА “ЦДзТ г. Лунінца”,  адзначыла вялікую ролю народных гульняў у фарміраванні грамадзянскіх рыс характару дзіцяці. Расказала аб функцыях гульняў у розныя часы і іх тэматыцы, методыку правядзення народных гульняў.

Правяла з педагогамі дадатковай адукацыі гульнёвую праграму “Закруціся, ручнічок, раскруціся, пагуляць са мной не ляніся”, у якую ўвайшлі наступныя народныя гульні: “Закруціся, ручнічок”, “Пары-тройкі”, “Ручнічок”, “Перашкоды”.

Падзялілася вопытам правядзення народных гульняў з незнаёмай аўдыторыяй на конкурсах “Играют дети – играем мы”, “Радавод”. 

Шохан Вольга Раманаўна, заг. аддзела па асн. дейнасці ДУА “ЦДзТ г. Лунінца”,  прадэманстравала прысутным інтэрактыўную прэзентацыю выставы работ навучэнцаў «Ад бабулі – да матулі, ад матулі – да мяне».

Абмеркавалі вынікі выстаў-конкурсаў “Калядная зорка”, “Вясёлкавы калейдаскоп”, праглядзелі фотаздымкі работ-пераможцаў. Прааналізавалі іх і зрабілі вывад, што ўсе работы выкананы ў народным стылі.