Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.06.2023

Трынаццаты дзень "ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ"

Трынаццаты дзень у "Зорным" быў адзначаны як дзень роднай мовы. Пасля вясёлай зарадкі дзеці паглядзелі відэасюжэт "Беларускі каларыт" аб традыцыях, звычаях, абрадах беларусаў і мультфільм "Піліпка", зняты па беларускай народнай казцы.

Пасля сняданку хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў гульнявое падарожжа "Родная мова - ты думак аснова". Гульцы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі беларускія прыказкі, адгадвалі народныя святы па апісанні, разгадвалі беларускую крыжаванку. Каманды цудоўна справіліся з заданнямі, даведаліся шмат новага, весела і карысна правялі час, пасля чаго ўключыліся ў работу аб'яднанняў па інтарэсах. 

Дзень прадоўжыўся цікавай экскурсіяй у Лунінецкую Крыжаўзвіжанскую царкву, дзе айцец Георгій расказаў аб гісторыі храма, аб праваслаўных іконах і   праваслаўных святах.            

Пасля абеду дзеці займаліся ў Хобі Лэндзе "Свет нашых захапленняў" і ў аб'яднанні па інтарэсах "Мяккая цацка".            

Дзень прайшоў цікава!

Больше фото смотрите в альбоме "ЗВЁЗДНЫЙ 2023"
Видеообзоры смотите в ТикТок
Обзоры каждого дня в Инстаграмм