Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.03.22

"100 крокаў да прафесіі пракурора"

22 сакавіка 2022 года, у ДУА «Цэнтр дзіцячай творчасці г. Лунінца» адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурсу "100 крокаў да прафесіі пракурора".

Конкурс быў ініцыяваны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і праводзіўся з мэтай паляпшэння інфармавання моладзі аб прафесіі пракурора, аказання дапамогі падрастаючаму пакаленню ў прафесійным самавызначэнні і рэалізацыі кадравай палітыкі пракуратуры.
Начальнік аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама Людміла Міхайлаўна Коўшык падзякавала канкурсантаў і ўручыла падзякі аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама за актыўны ўдзел у конкурсе.
Пракурор Лунінецкага раёна Пракапчук Юрый Іванавіч распавёў навучэнцам аб асноўных якасцях, якімі павінен валодаць будучы пракурор і ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу дыпломамі пракуратуры Лунінецкага раёна. Навучэнцы ў сваю чаргу скарысталіся магчымасцю і задалі Юрыю Іванавічу пытанні, якія іх цікавяць, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю пракурора.
Для ўдзельнікаў конкурсу, педагогаў і гасцей прагучалі музычныя нумары ў выкананні салістаў эстраднай студыі "залатае птушаня" Валерыя Пташэца, Максіма Грыневіча і Макейчык Дар'і.
У рамках мерапрыемства было адзначана, што 22 сакавіка ў Беларусі ўспамінаюць ахвяр трагедыі ў Хатыні і іншых ахвяр генацыду. Юрый Іванавіч Пракапчук распавёў аб рэалізацыі расследавання крымінальнай справы, звязанай з генацыдам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.